BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве дасць канцэрт расейскі гурт “Самое Большое Простое Число”

У Варшаве дасць канцэрт расейскі гурт “Самое Большое Простое Число”, які выступае супраць вайны ва Украіне. Імпрэза пройдзе ў нядзелю, 24-га сакавіка.

 “Цяперашнія канцэрты атмасферна адрозніваюцца ад тых, што былі раней”, – кажа музыка калектыву Кірыл Іваноў:

–  Я думаю, што ў іх зараз нейкі іншы сэнс. Людзі прыходзяць, каб паглядзець адзін на аднаго, што яны не адны. І, канешне, кожны канцэрт праходзіць больш пранізліва, можа быць, хвалююча. І, напэўна, у ім ёсць больш ад нейкай патаемнай размовы з блізкім чалавекам. Мы будзем граць новыя песні, якія мы яшчэ ніколі не выконвалі ў Варшаве. Мы будзем граць любімыя і забытыя нашы песні.

Нагадаем, расейскі гурт «СБПЧ» з першых дзён баявых дзеянняў ва Украіне падтрымліваў антываенныя мітынгі. Цяпер калектыў знаходзіцца ў спісах Раскамнагляду і ладзіць дабрачынныя канцэрты за межамі радзімы.

Акрамя Варшавы, у сакавіку артыстаў чакаюць выступы ў Празе, Берліне, Амстэрдаме ды іншых еўрапейскіх гарадах.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя