У Варшаве ў суботу, 18-га студзеня, дасць канцэрт расейскі калектыў “АлоэВера”, які выступіў супраць вайны ва Украіне. Падчас імпрэзы ў Польшчы чакаюцца не толькі вядомыя кампазіцыі, але і новыя.

Пра свежую творчасць нашаму радыё распавяла вакалістка гурта Вера:
-Ад нашага канцэрту заўсёды варта чакаць радасці і танцаў. І мы вас дакладна не падвядзём. Зараз я вярнулася з рэпетыцыі. Мы спрабавалі выконваць нашую новую песню, і я вельмі спадзяюся, што падчас канцэрту ў Варшаве мы зможам яе паўнавартасна выканаць. Мне б гэтага вельмі хацелася. І тады гэта будзе прэзентацыя новай песні.
“Таму я упэўненая, што гэтым разам канцэрт таксама атрымаецца файным”, – дадала Вера.
Імпрэза адбудзецца на пляцоўцы VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A).
Нагадаем, цяпер гурт жыве і працуе ў Германіі.
Беларускае Радыё Рацыя