BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве для беларускіх палітвязняў зладзілі навагоднюю імпрэзу

У варшаўскім шэлтары для беларускіх палітвязняў зладзілі навагоднюю імпрэзу. На падзеі выступіў рок-музыка Піт Паўлаў, а пасля івэнту гасцей чакалі пачастункі і душэўныя гутаркі за сталом.

Распавядае дырэктарка Дому Ганна Федаронак:

– Я вельмі нервавалася, але свята атрымалася цёплым і сямейным для нашых палітвязняў, якія да нас нядаўна прыехалі. Хацелася зрабіць нейкае навагодняе цуда. З блізкімі яны сустрэцца не змогуць у бліжэйшы час, таму хацелася стварыць ім такую сямейную атмасферу. Піт Паўлаў мне сам напісаў у фэйсбуку, калі я выставіла пост, што патрэбная дапамога. Запытаўся, чым магу дапамагчы, магу зрабіць вам утульнінькі кватэрнік перад Новым годам.

Ганна Федаронак выказала падзяку ўсім, хто далучыўся не толькі да правядзення свята, але і да падтрымкі самога шэлтару. “За апошні час мы атрымалі шмат неабходных рэчаў – ад коўдр да вопраткі для людзей”, – дадала дзяячка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя