Як распавёў прадстаўнік каманды Лявон Халатран, ужо цяпер можна далучыцца да актыўнасцей, якія адбываюцца ў прасторы. Але ў планах стваральнікаў – пашырыць магчымасці і ладзіць у памяшканні невялікія, утульныя канцэрты.

Дзеяч расказвае:
– Гэта інвент-прастора і творчая майстэрня. Яна ад пачатку з’яўляецца творчай майстэрняй. Івент-пляцоўку мы хочам дадаць з дапамогай збору на «Гронцы». Чаму мы гэта робім? Таму што, па-першае, нам здаецца, што ёсць попыт на такую ўтульную пляцоўку. Па-другое, яна ўжо практычна існуе, яе трэба пашырыць і адладзіць. І ў цэлым, нам падабаецца гэтая справа.
Падтрымаць пляцоўку можна на платформе Gronka: https://gronka.org/#/causes/recEnBvpYMD5uF277.
У падарунак за ахвяраванне арганізатары прапануюць свае паслугі: ад удзелу ў майстар-класе па маляванні да рамантычнай вячэры на пляцоўцы на дваіх.
Беларускае Радыё Рацыя