У Witrynie Domu Wschoniego Варшавы 7-га ліпеня гаварылася пра рэпрэсіі ў Беларусі, пра стан з правамі чалавека, пра падтрымку тых, каго пераследуюць унутры краіны і аб неабходнай дапамозе вызваленым палітвязням.

Сустрэчу арганізавалі былыя палітвязні. Госцяй сустрэчы была Ганна Блашчак-Банасяк, дырэктар Amniesty International Польшчы.
Гаворыць былы палітвязень, культурны, тэатральны дзеяч Даніла Ганчароў:
– Мерапрыемства было прадстаўлена як дэбаты на тэму правоў чалавека ў Беларусі. На мой погляд, даволі важныя пытанні былі прамоўлены. На жаль, Amniesty International абмежавана выключна інфармацыйнай падтрымкай таго, што адбываецца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Яна дапамагае не знікаць з сусветнай павесткі беларускае пытанне.

Даніла Ганчароў
Ганна Блашчак-Банасяк паабяцала інфармацыйную падтрымку па беларускай праблеме, хаця пры гэтым сказала, што на дадзены момант у свеце таксама шмат канфліктаў, напрыклад, у Судане і Палестыне.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя