У Варшаве каля Амбасады Сербіі адбыўся пікет за вызваленне беларускага рэжысёра і актывіста Андрэя Гнёта.

У падзеі прынялі ўдзел палітык Павел Латушка і ксёндз Вячаслаў Барок. Далучыўся да мерапрыемства і прадстаўнік “Вольных спартоўцаў”, чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў:
– Я адмыслова прыехаў на акцыю з Уроцлава, каб падтрымаць Андрэя, якога я добра ведаю.
РР: Чаму на ваш погляд важна ладзіць такія акцыі, як адбылася ў Варшаве?
– Бо гэта салідарнасць. Беларусы паказалі салідарнасць у 20-ым годзе. І трэба гэтую салідарнасць падтрымліваць. Таму важная кожная акцыя, кожны момант, успамін, падтрымка.
Арганізатарамі падзеі выступілі Варшаўская філія РУХУ (https://t.me/ruchbelnac) і Народнае Антыкрызіснае Упраўленне (https://t.me/nau_belarus), пры падтрымцы “Вольных спартоўцаў”.








Фота з архіву аб’яднання “Рух”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






