У Варшаве каля амбасады ЗША адбылася акцыя салідарнасці з Украінай. Мерапрыемства стала адказам на ход сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым Доме.

Распавядае актывістка суполкі «Еўрамайдан-Варшава» Надзія Вібэрска:
– Мы зараз бачым усе, што адбываецца, што на адзінаццатым годзе вайны ўвесь свет ужо павінен разумець, хто вінаваты ў той вайне, хто ёсць ахвяра, а хто ёсць агрэсар. І тут мы сабраліся на еўрамайдан у Варшаве. Разам з намі ініцыятыва “Всхуд”. Акцыя дэмакратыі і страйк жанчын, каб нагадаць цэламу свету, што гэта Пуцін з’яўляецца вайсковым злачынцам, што Расея – гэта агрэсар, і што Україна змагаецца за свабоду і мае патрэбу ў падтрымцы ўсяго дэмакратычнага свету.
Падчас дэманстрацыі былі заўважаная транспаранты з лозунгамі: «Будапешт 1994: Pacta sunt servanda», «Расея — тэрарыстычная дзяржава», «Героям слава», «Мы з Украінай», а таксама выявы Уладзіміра Зяленскага.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:













Беларускае Радыё Рацыя






