У Варшаве ладзяцца тэатралізавана-інтэрактыўныя заняткі для дзяцей. Яны праходзяць у Школе пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці. Выкладае іх беларускі рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк. Ён распавядае: “Звычайна нашыя сустрэчы дзеляцца на 2 этапы”:

– Першы этап, першая гадзіна – гэта цікавая, займальная тэатралізавана лекцыя, прысвечаная культуралагічным тэмам з цікавай прэзентацыяй, з малюнкамі, з дакументамі, якія я сам знаходжу. Гэта можа быць цікавая прэзентацыя, прысвечаная нейкім гарадам і мястэчкам і тым знакамітым людзям, якія там жывуць. Другая частка – гэта ўжо тэатралізаваная. Мы выбіраем якога-небудзь творцу, напрыклад Артура Вольскага, у якога шмат такіх канкрэтна-зразумелых і паэтычна-дакладных вершаў. І, напрыклад, на гэтых вершах рыхтуем штосьці цікавае, спадзяюся.
Заняткі звычайна адбываюцца па суботах з 16:00 да 18:00. Далучыцца можна ў любы час.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя