19 кастрычніка з´явілася новая інтэрнацыянальная сям´я. Уступілі ў шлюб беларуска Лізавета (Эльжбэта) з Баранавіч і ўкраінскі актывіст Раман Корбут з Жытомірскай вобласці.

Выбар кожнага ў гэтай пары быў добра прадуманы. У Лізаветы і Рамана гэта першы шлюб, і пара спадзяецца, што апошні. Вянчанне праходзіла ў касцёле Св. Анны ў Варшаве.
Беларусы Варшавы віншуюць пару з сужонствам, жадаюць шчасця і міру ў іх сям´і ў наш нялёгкі час.
Раман – адзін з лідараў Еўрамайдана Варшавы, вялікі прыхільнік беларускай дэмакратычнай супольнасці, часта выступае на акцыях беларусаў Варшавы. Актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія ладзяцца беларусамі ў Варшаве.




Беларускае Радыё Рацыя






