У Варшаве пакажуць спектакль “Інсургенты” паводле п’есы Зянона Пазьняка.

Падзея адбудзецца ў сераду, 11 чэрвеня. Пра пастаноўку распавядае актрыса Вольга Каралёнак:
-«Інсургенты» – гэта п’еса пра паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якія ў нашай п’есе не жывыя і не мёртвыя. Яны знаходзяцца ў нейкім свеце зданяў. І хоць яны і памерлыя, але думкамі яны ўсё адно пра Беларусь і пра яе вольнасць. То бок, справа, якую яны не дарабілі ў 19 стагоддзі, не дае ім спакою, не адпускае.
Рэжысёр спектаклю – Уладзімір Лісоўскі. У ролях, акрамя Вольгі Каралёнак, задзейнічаныя Яўген Казакевіч, Яўген Бржусь і Зміцер Есяневіч.

Імпрэза ў Варшаве пройдзе на пляцоўцы The Backstage Bar (al. Jana Pawła II 45A). Пачатак у 19:00.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя