“Гэта роздум пра прыроду творчасці, унутраную свабоду і межы, якія грамадства, гісторыя і абставіны накладваюць на людзей, асабліва на жанчын”, – адзначыла рэжысёрка Юлія Шаўчук.

Таксама яна распавяла, чаму беларусам варта ўбачыць пастаноўку:
-Па-першае, у гэтым спектаклі дзве мовы – беларуская і польская. І гэта будзе грацца ў польскім тэатры. Гэта здараецца не кожны дзень. Таму, мне падаецца, гэта варта пабачыць.
У Варшаве монаспекталь пакажуць 28 і 29 чэрвеня на пляцоўцы Teatr Powszechny im. Zygmunta Hübnera.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя