BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве паўстае новая беларуская кропка “Кватэра.27”

У Варшаве з’яўляецца новая беларуская кропка “Кватэра.27”. Частка актыўнасцей ужо тут адбываецца. “Але мы хочам пашырыць нашыя магчымасці”, – распавёў Госць Рацыі – прадстаўнік каманды Лявон Халатран – нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Што будзе адбывацца ў гэтай прасторы?

Лявон Халатран: Гэта івэнт-прастора і творчая майстэрня. Яна ўжо ёсць творчай майстэрняй, івэнт-пляцоўку мы хочам дакруціць з дапамогай збору на “Гронцы”. Чаму мы гэта робім? Таму што, па-першае, нам здаецца, што ёсць попыт на такую аўтэнтычную ўтульную пляцоўку, па-другое, яна ўжо існуе. І ўвогуле, нам падабаецца гэтым займацца.  Калі нешта робіш і хочацца гэта рабіць, то не заўсёды трэба шукаць мэту.

РР: Якога плану мерапрыемствы вы бачыце тут для правядзення?

Лявон Халатран: У нас ужо ёсць пэўныя мерапрыемствы. Мой калега Міхась праводзіць курсы малявання. Гэта навучанне падлеткаў і дарослых перадакадэмічнаму малюнку. Гэта адрозніваецца ад забаўляльных варштатаў, таму што ў яго ёсць досвед і работы з дзецьмі, і працы ў школе. Ён мастак па адукацы. Гэта тое, што ўжо існуе. І калі я падключыўся, то падумаў, што было б добра зрабіць яшчэ і пляцоўку. Па другіх мерапрыемствах у нас зараз забраніравалі пад кінаклуб, пад чайную цырымонію, пад танцавальны псіхатэрапеўтычны збор, пад дні народзінаў, пад  гендэр-паці і іншае. Тут былі і канцэрцікі невялікія. Па змяшчальнасці гэта можа быць да 40 – 50 чалавек. Чым адметная гэтая лакацыя, тым, што гэта самы цэнтр Варшавы. І гэта камяніца, тут класная атмасферы. І самы вялікі плюс тое, што ў гэтым доме амаль няма жылых памяшканняў. У асноўным памяшканні тут займаюць майстэрні.  

Цяпер збор на ўладкаванне пляцоўкі ладзіцца на платформе Gronka: https://gronka.org/#/causes/recEnBvpYMD5uF277.

Сярод лотаў – майстар-клас па маляванні, запрашэнне на вечарыну-адкрыццё і рамантычная вячэра на дваіх.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя