BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшло развітанне з Мікітам Мелказёравым

У Варшаве прайшло развітанне з блогерам, аўтарам YouTube праекту “Жыццё маліна” Мікітам Мелказёравым.

развітанне з Мікітам Мелказёравым

Правесці журналіста ў апошні шлях прыйшлі яго блізкія, сябры, былыя палітвязні. З развітання перадае нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая:

Развітацца з Мікітам Мелказёравым прыйшло вельмі шмат людзей. Сярод іх і медыйныя асобы, напрыклад, гурт NAVIBAND, таксама Саша Івулін – сябра Мікіты, які менавіта і паведаміў пра тое, што не стала вядомага беларускага журналіста, якуму было ўсяго 37 гадоў. Адчуваецца, што для многіх гэта было сапраўды шокам. Многія прыходзяць з бел-чырвона-белымі кветкамі, альбо з малінамі – гэта сімвал праекту “Жыццё маліна”, які вёў блогер.

Беларускае Радыё Рацыя