
У Варшаве працягвае функцыянаваць хостэл “О2Н”, які адкрылі дзве былыя беларускія палітзняволенныя. Ён размешчаны на ўскраіне сталіцы, але кошты там значна ніжэйшыя.
“Ды і атмасфера ў нас пануе прыемная, хаця і людзі жывуць розныя”, – распавяла сузаснавальніца хостэлу Вольга Скрашчук:
– Гэта беларусы, гэта ўкраінцы, гэта палякі, узбекі, туркмены. Тыя людзі, якія хацелі прыехаць і зарабляць грошы ў Варшаве, бягуць ад вайны ва Украіне. Кошт не высокі, аплата нумару за месяц да адной тысячы злотых. Гэта невялікі кошт, калі цяпер зняць кватэру ў Варшаве каштуе больш за 2000 злотых. У нас канешне нашмат танней.
“Беларусам, як і іншым гасцям, у нашым хостэле мы заўсёды рады”, – дадае Вольга Скрашчук.
Беларускае Радыё Рацыя






