У Варшаве на алеі Wyscigowa,6 раён Mokotow працуе беларускі рэстаран-бістро 2020.

У рэстаране-бістро можна недарага паабедаць, выпіць кубачак кавы з цудоўнай выпечкай, можна правесці святочныя і творчыя сустрэчы з сябрамі, адным словам, беларусам ёсць дзе сабрацца,
гаворыць гаспадар рэстарана:
-Мы тут з жонкай, як у Польшчы кажуць, займаемся гастранамічнай дзейнасцю. Вось вырашылі арганізаваць рэстаран беларускай і падляшскай кухні. Спыніліся на падляшскай кухні, таму што, па-першае, шмат агульнага з нашай кухняй, і смакі падобныя, і ў той жа час стравы гэтыя могуць задаволіць самы розныя нацыянальныя слаі. У нас спакойна можна паесці за 30 – 40 злотых. Калі гэта банкет, то канешне, спатрэбіцца на чалавека 100 – 200 злотых.
Працуе беларускі рэстаран-бістро “2020” з 9 да 20 гадзін. Банкетны час не абмежаваны. Таксама можна заказаць ежу з дастаўкай на дом у раёнах, блізкіх да рэстарана.


Беларускае Радыё Рацыя