Dara Vocal School – беларуская студыя, якая працуе ў Варшаве. Тут навучаюць не толькі спевам, але і напісанню кампазіцый ды імправізацыі. Таксама працуе на базе ініцыятывы і гукавы тэатр. Пра яго распавяла заснавальніца Школы Дар’я Новік.

– Гэта адбываецца прыкладна так – у сярэдзіне сядзяць гледачы з закрытымі вачыма, вакол іх па коле знаходзіцца сам тэатр, знаходзяцца людзі гукавога тэатра. І робяць гукавы спектакль, быццам пагружаючы ў 3D-атмасферу гледача. Гукавы тэатр – гэта частка вакальнай школы, гэта проста яшчэ адно адгалінаванне групы. Ёсць група па напісанні песень, ёсць група проста па вакалу, белы спеў, а гэта проста гукавы тэатр.
У бліжэйшых планах гукавога тэатру – дабрачынны выступ, а таксама пастаноўка новых твораў. Падрабязную інфармацыю пра дзейнасць Dara Vocal School можна знайсці ў сацыяльных сетках студыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя