Дзень Герояў 27 лістапада або Слуцкі збройны чын да гэтага часу вывучаецца гісторыкамі, аналізуецца і папулярызуецца.

З гэтай нагоды ў Варшаўскім універсітэце прайшла лекцыя, прысвечаная адной з найвялікшых гістарычных нацыянальных падзей – Слуцкаму паўстанню 1920 года, гаворыць прафесар-гісторык Юрый Грыбоўскі:
– Кожны народ мае нацыянальны Пантэон, які складаецца з падзеяў і постацяў тых, каго народ лічыць, шануе як сваіх герояў, людзі, з якіх трэба браць прыклад. Багата такіх людзей ў Польшчы. Таксама маюць украінцы. У Беларусі скончылася гэтае паўстанне фактычна сто гадоў таму. Пасля яго дзве падзеі, якія трывала запісаліся, увайшлі ў гэты нацыянальны Пантэон. Гэта 25 сакавіка, і людзі, якія абвяшчалі Беларускаю Народную Рэспубліку. І Слуцкае паўстанне, і людзі, якія кіравалі і ўдзельнічалі ў гэтым паўстанні.
Чарговая гістарычная лекцыя пра братоў Іваноўскіх з паказам дакументальнага фільма «Лёс адной сям´і – гісторыя трох народаў» адбудзецца ў Варшаўскім універсітэце 4 снежня.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






