
У Варшаве ля помніка Каперніку адбылася чарговая акцыя беларусаў. Выступоўцы мелі вольны мікрафон і гаварылі пра важнае і набалелае. А важным і набалелы ёсць палонныя палітвязні.
Асаблівая ўвага была звернута на вызваленую нядаўна шматдзетную маці Вольгу Залатар, на Нобелеўскага лаўрэата, кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, які ўжо 4 раз будзе адзначаць дзень народзінаў у няволі, кажа сябра асацыяцыі беларускіх палітвязняў “Да волі” Васіль Плешкуноў:
– Успаміналі сёння Алеся Бяляцкага. “Вясна” усім дапамагала, мне таксама дапамагала, каб я мог спакойна пераехаць сюды ў Польшчу. Зараз “Вясна” шмат каму дапамагае з палітвязняў. Таму мы ўспомнілі сёння Алеся Бяляцкага, аднаго з тых, хто заснаваў гэтую “Вясну”.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Выступоўцы гаварылі пра дзень чырвона-зялёнага адзінства 17 верасня з помпай адсвяткаванага ў Беларусі, дзень страху, нянавісці і безнадзеі. Таксама не абышлі ўвагай дзяржаўныя сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня, якія атрымалі статус дзяржаўных сімвалаў 19 верасня 1991 года.
Заключным акордам акцыі стала традыцыйнае сумеснае фота.









Беларускае Радыё Рацыя