BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла акцыя “Стоп знішчэнню Белсату!”

У Варшаве каля Канцэлярыі Прэм’ер-міністра Польшчы адбыўся пікет пад назвай “Стоп знішчэння Белсату!”. Беларусы пратэстуюць супраць ліквідацыі тэлеканалу “Белсат” і ягонага памяншэння да невялікай рэдакцыі ў рамках агульнапольскага тэлебачання прайшоў. Акцыя арганізавана Рух маладых нацыяналістаў і “Вольнай Беларусі”.

Гаворыць кіраўнік “Вольнай Беларусі” Зянон Пазьняк:

– Гэта наша нацыянальнае тэлебачанне, якое вяшчае на Беларусь, дзе няма вольнага слова, дзе людзей абалваньваюць расейскім тэлебачаннем. Нельга гэта разбураць.

Дырэктар TVP World Міхал Бранятоскі запэўніў, што “Белсат” не будзе разбураны, а толькі рэфармаваны:

– Будзе асяродак СМІ для замежжа, а не асобна “Белсат” ці TVP World. Не будзе 12-гадзіннага кантэнту, а будзе каля 8-мі. Да часу пакуль не будуць запушчаныя дзве асобныя антэны – расейска і ўкраінская, што вымагае сродкаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

На акцыі прысутнічала таксама былая дырэктарка і заснавальніца тэлеканалу Агнешка Рамашэўска. У сваім выступе яна падкрэсліла, што пасля рэарганізацыі тэлеканал не будзе такі эфектыўны як цяпер. Пасля пікету прысутныя яшчэ доўга абмяркоўвалі паміж сабой сітуацыю з “Белсатам”.

Беларускае Радыё Рацыя