BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў

Ініцыятыва «Euromaidan-Warszawa» правяла ў нядзелю, 1 сакавіка, у цэнтры польскай сталіцы акцыю, прысвечаную ваеннапалонным і зніклым без вестак падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне. У яе экспазіцыі былі спынены гадзіннік, фотаздымкі людзей і пустыя вайсковыя берцы з прычэпленымі паветранымі шарамі.

Падчас акцыі ў падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў у Варшаве.
Падчас акцыі ў падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў у Варшаве.

Удзельнікі падзеі заклікалі Расею апублікаваць поўны спіс ваеннапалонных і прадаставіць сем’ям інфармацыю аб іх статусе і месцазнаходжанні, а Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа — забяспечыць доступ да ўсіх месцаў утрымання пад вартай і ўстанавіць імёны кожнага вязня.

Актывістка, арганізатарка падзеі Міраслава Ванджурак распавядае:

– Мой тата знік на Раство, роўна 25 снежня, і ўжо год і два месяцы я і мая сям’я не маем ніводнай звесткі пра яго. На сённяшняй нашай акцыі вы маглі ўбачыць інсталяцыю, вы маглі ўбачыць частку жыцця. Гэта хлопцы, якія зніклі без звестак, гэта хлопцы, якія зараз у расейскім палоне. Нават тыя, хто вярнуўся з палону, але іх цела і сэрца не вытрымала тое, што рабілася з імі ў палоне, яны памерлі. Яшчэ на нашай акцыі вы маглі пабачыць гадзіннік, які спыніўся. Ён спыніўся для тых хлопцаў, якія зараз у палоне, але ён не спыніўся для нас.

Акцыя на Замкавай плошчы доўжылася паўтары гадзіны. Да яе далучаліся не толькі тыя, хто мэтанакіравана прыйшоў на падзеі, але і выпадковыя мінакі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя