BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Украіны

У Варшаве на Замкавай плошчы ў аўторак, 24 лютага – у 4-ую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне – адбылася маштабная акцыя. Да падзеі далучыліся тысячы людзей, а на сцэне выступілі польскія і ўкраінскія палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы.

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Украіны.

Распавядае суарганізатарка івэнту, валанцёрка ініцыятывы «Еўрамайдан-Варшава» Надзея Ярэма:

– Мы бачым, колькі людзей трымае партрэты людзей зніклых без вестак. На пачатку падзеі была хвіліна маўчання, якая на самой справе не ёсць хвілінай, а дзевяць хвілін фотаздымкаў, якія проста дасылалі нам людзі. Гэта вайскоўцы, якія аддалі свае жыцці. Мы разумеем, што гэта маленькая часціна з тых, хто загінуў і аддаў свае жыцці. І нягледзячы на тое, што мы стараемся ўсё ж такі падбадзёрыць людзей, ёсць сум. Першым прамаўляў Улад Задорын, які быў у расейскім палоне, ён абаронца “Змяінай выспы”, ён таксама нагадаў пра людзей, якія ў палоне.

Таксама сярод выступоўцаў быў Уладзь Задорын, украінскі марскі пяхотнік і абаронца вострава Змііны, які быў захоплены расіянамі ў першыя дні ўварвання і правёў там 679 дзён. А на завяршэнне акцыі ўсіх чакаў выступ гурта «Антитіла».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

–