У Беларускім Доме Варшавы адбылася прэс-канферэнцыя, арганізаваная нацыянальна-вызвольным рухам «Вольная Беларусь» супольна з Беларускім Домам.

Прэс-канферэнцыя прысвечана выратаванню жыццяў палітвязняў. Прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў Нямеччыны, Чэхіі, Латвіі, Нідэрландаў і іншых, былыя палітзняволеныя, замежныя журналісты і журналісты беларускіх СМІ. Людзі са слязьмі на вачах слухалі расказы палітвязняў.

Гаворыць Віктар Пархімчык, які адседзеў два гады:
– Гэта карцар, у якім мне давялося правесці каля 30 дзён. Я магу сказаць, як забіваюць у гэтым памяшканні. Гэта адбываецца не хутка. Гэтыя лаўкі адчыняюцца толькі на ноч, акно таксама адчыняецца. Насупраць калідор, дзе адчыняецца яшчэ адно акно. Такім чынам робіцца скразняк, які праходзіць такім адмысловым чынам, каб чалавека катаваць холадам. У той жа камеры да мяне быў Вітольд Ашурак, якога забілі. Як яго забівалі, было чутна.
Прэс-канферэнцыя доўжылася больш за гадзіну. Выступаў Зянон Пазьняк, былая палітвязняволеная Ірына Шчасная, сябра Асацыяцыі сваякоў палітвязняў Святлана Мацкевіч і жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга. Усе падтрымалі першыя крокі ЗША па вызваленні палітвязняў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









Беларускае Радыё Рацыя






