Беларусы замежжа працягваюць працу па тэме сталінскіх рэпрэсій. У Witryynie Domu Wschodniego Варшавы прайшла прэзентацыя новага дакументальнага фільма «Лес» пра злачынствы сталінскай сістэмы. Фільм пабудаваны на ўспамінах людзей, чые родныя былі расстраляны ў 30-тыя гады ў Гомельскай вобласці ў Навабеліцкім лесе.

У фільме даследуюцца тэмы страху, страты і памяці, паказваючы, як гэтыя рэпрэсіі паўплывалі на лёсы асобных асоб і цэлых сем´яў, кажа рэжысёрка Марыя Булавінская:
-У 2021 годзе ўлады пачалі раскопкі ў гэтым лесе. І гэтая тэма актуальная і сёння. Таксама ў 2020 годзе я пакінула свой відэаархіў у Беларусі, калі з’язджала. І вось год таму я атрымала гэты архіў. Я пабачыла, што там ёсць відэа, якое можа раскрыць гэтую тэму.
Паводле Марыі Булавінскай, цяперашнія ўлады спрабуюць абяліць энкэвэдыстаў і зваліць віну за расстрэлы ў Навабеліцкім лесе на нацыстаў Другой сусветнай вайны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя






