BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла сустрэча Беларускага хрысціянскага клуба

У Варшаве абмеркавалі “Мужнасць біблійных Герояў”. Гэтая тэма стала цэнтральнай на сустрэчы Беларускага хрысціянскага клуба. Яе актуальнасць зазначыў арганізатар падзеі, прадстаўнік БХД Яўген Дудкін:

– Самае цікавае, што там паказаны тыя героі, якія сталі перад выпрабаваннем, даверыцца шляху, які ім быў прапанаваны, цяжкі шлях, ці адмовіцца. Мы паглядзелі, якія выпрабаванні былі ў гэтых людзей, як спраўляліся з гэтымі выпрабаваннямі гэтыя героі. Я думаю, што сёння, як і тыя біблійныя героі, якія былі на эміграцыі, мы можам паглядзець на саміх сябе і задаць сабе пытанне, што менавіта мусілі выправіць гэтыя героі, каб дамагчыся той мэты, якая б забяспечыла спакой і росквіт гэтага народу.

Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі. “Такую сустрэчу мы ладзілі не першы і, думаю, не апошні раз”, – дадаў Яўген Дудкін.

Беларускае Радыё Рацыя