BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла сустрэча прысвечаная беларускім палітвязням

21 траўня ў Witrynie Domu Wschoniego Варшавы адбылася сустрэча праваабаронцаў “Вясны”, актывістаў  і былых палітвязняў, прымеркаваная да Дня палітвязня.

Тэма мерапрыемства: праблемы беларускіх палітвязняў, умовы ўтрымання ў беларускіх турмах, праблемы з медыцынай у беларускіх турмах і калоніях і праблемы з сацыялізацыяй палітвязняў, гаворыць сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая:

– Хацелася б шмат чаго сказаць, сказаць пра тое, што заўсёды ёсць крытэрыі людскасці, крытэрыі законнасці. Уздымаліся пытанні ці вызнаваць палітвязнямі людзей, якія фактычна пацярпелі з’яўляючыся “ябацькамі”, прыхільнікамі Лукашэнкі ці “расейскага свету”. Мы павінны дакладна ведаць, што ёсць закон і ёсць беззаконне. Любы чалавек, які трапляе ў турму, ён усё роўна з’яўляецца палітвязням.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Былыя палітвязні прапанавалі зрабіць спіс арганізацый у адным месцы, дзе аказваюць ім дапамогу. Таму што з гэтым праблемы, калі яны, надломленыя ў турмах, прыязджаюць у эміграцыю. Акрамя выступаў, ля памяшкання Witryny была арганізавана  інтэрактыўная выстава «Муры» з дэманстрацыяй партрэтаў палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя