Вядомы амерыканскі блогер Сяргей Любарскі на шляху з Украіны ў Амерыку завітаў у Беларускую прастору «Робім разам» у Варшаве. Сустрэча прайшла пры поўнай зале, людзі стаялі нават на вуліцы пры адкрытых дзвярах. Сустрэча доўжылася больш за тры гадзіны. Спачатку лекцыя, затым пытанні, якіх паступіла даволі шмат ад украінцаў. Іх цікавіла ў асноўным правядзенне выбараў. Любарскі тонка намякнуў, што лёс Украіны будуць вырашаць тыя, хто ваюе.

Наконт Беларусі ў яго песімістычныя прагнозы, гаворыць Сяргей Любарскі:
-Ну, дапусцім, прагналі вы Лукашэску. А наўзамен што? Я паглядзеў, Ціханоўская – добрая жанчына, але, па-мойму, не пра палітыку. Узамен у вас прыйдзе або Зяленскі, або Пуцін. Вам хто больш падабаецца? То бок, пакуль у вас не ўзнікне ідэі, што рабіць з гэтай свабодай, яна для вас бессэнсоўная. Таму што варыянтаў у вас два – або Пуцін, або Зяленскі. Я нават не ведаю, якая з гэтых двух субстанцый горшая ці лепшая. Вы не гатовыя яшчэ ўзяць гэтую свабоду.
Паводле Сяргея Любарскага, лёс Беларусі падчас перамоваў разглядацца не будзе, паколькі Трампу трэба адцягнуць Расею ад Кітая, таму што ён уступае ў вялікую канфрантацыю з Паднябеснай. А дзейнічае Трамп толькі ў інтарэсах Амерыкі.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя