BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці

У Варшаве каля помніку Каперніку прайшла традыцыйная нядзельная акцыя беларускай дыяспары. Гэтым разам падзея была прысвечана хвалі вызваленняў палітвязняў у Беларусі. Распавядаюць арганізатары мерапрыемства Даніла Ганчароў і Васіль Плешкуноў:

– Кожны ведае, што Лукашэнка тое зрабіў не з-за таго, што яму так захацелася, на яго быў уплыў. Уплыў быў не толькі з нашага боку, але і наколькі я ведаю, з боку палякаў, з боку таго ж Папы рымскага.

РР: Да ўсяго іншага падчас падзеяў узгадваўся кейс Рамана Пратасевіча?

– Так, у сваёй прамове Пратасевіч гучна павіншаваў усіх тых, хто стаяў з плакатамі ў яго падтрымку. Ён павіншаваў іх з тым, што ён на волі ў Дубаі, адпачывае і ўсё добра. Было даволі смешна.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

“На волі апынуліся тыя, чый тэрмін амаль скончыўся, альбо людзі з цяжкімі фізічнымі захворваннямі. Але ў зняволенні застаецца яшчэ вельмі шмат людзей. Таму мы будзем працягваць нашую барацьбу”, – кажуць арганізатары акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя