BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў “Бульба-фэст”

Ля Беларускай прасторы “Робім разам” у Варшаве прайшоў “Бульба-фэст”. На міні-кірмашы беларусы і ўкраінцы мелі магчымасць дэманстраваць свае працы і прадаваць іх, гаворыць Аляксандр Бандарчук з Украіны:

– Я прынёс кераміку і вязаныя цацкі – гэта раблю я і жонка. Ужо паціху бяруць.

– Мяне завуць Уладзімір, мы тут прадстаўляем нацыянальную беларускую кухню, то чаго ў Варшаве няма. Адкрылі ўстанову ў якой мы бабку робім, смачныя дранікі і кішку робім. Рэстарацыя называецца “2020”.

– Мяне завуць Яўгенія. Я зрабіла такі банцікі на валасы з БЧБ-сцягам і польскім сцягам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

На кірмашы было весела і смачна. На жаль з-за бюракратычных працэдур тэрыторыя “Бульба-фэста” была моцна абмежаваная, што ў сваю чаргу перашкодзіла многім жадаючым паўдзельнічаць у кірмашы.

Беларускае Радыё Рацыя