BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў фестываль антываеннай драматургіі

У Варшаве прайшоў фестываль антываеннай драматургіі “Эха Любімаўкі”. “Лібімаўка” – незалежны фестываль сучаснай драматургіі, які да 2022 года праводзіўся ў Маскве і быў галоўнай падзеяй для маладых расейскамоўных драматургаў з усяго свету. Пасля нападу Расеі на Украіну, фестываль адкрыта выразіў пратэст супраць расейскай агрэсіі, кажа ўдзельнік фестывалю Захар Шаўцоў:

– Гэты фестываль цяпер праходзіць у розных краінах і краінах Еўропы. Перакладаецца на мовы краін у якіх знаходзіцца. Наступны фестываль пройдзе ў Вільні – гэта будзе ў сакавіку 2025 года. Фестываль ужо шмат дзе пабываў: у Берліне, Парыжы, Мюнхене і цяпер даехаў да Варшавы.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Паводле ўдзельніка фестывалю, прадстаўленыя на фестывалі п’есы адлюстроўваюць рознабаковы досвед сутыкнення з вайной і пражывання вайны, да якой нельга прывыкаць, пра яе нельга забываць, пра яе трэба гаварыць. На фестывалі былі прадстаўлены п’есы, напісаныя пасля 24 лютага 2022 года аўтарамі з Расеі, Беларусі, Ізраіля, Літвы і Украіны. У Варшаве творы гучалі на польскай і расейскай мовах.

Беларускае Радыё Рацыя