BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў фестываль «Я радуюся мне»

У Варшаве прайшоў фестываль «Я радуюся мне» ў фармаце адпачынку на лецішчы.  Фестываль праходзіў на сапраўдных лецішчах, якія захаваліся ў цэнтры Варшавы. Былі арганізаваны шматлікія майстар-класы для дзяцей напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Гаворыць удзельніца фестывалю Вольга Пашковіч:

– Праводзілася розныя і варштаты, і песні, і танцы, там увогуле было весела ў стылі дачнага адпачынку. А я праводзіла варштат па ляльках. Як заўсёды было вельмі цікава. Гэты фестываль быў спалучэннем працы розных людзей. Я бачыла, што там і ежу гатавалі, і квілінг быў, танцы, спевы. Мяркую, што некалькі арганізацый аб’ядналіся, каб правесці вось такі адпачынак для дзяцей.

Трэба адзначыць, што Вольга Пашковіч прафесійна авалодала майстэрствам па вырабу беларускіх лялек-мотанак. Яна мае калекцыю з такіх лялек, якую ўбачылі ўжо ў Брытаніі і Украіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя