У Варшаве на беларускай пляцоўцы “Прастора” адбыўся Калядны маркет. Наведвальнікі маглі набыць унікальныя ўпрыгажэнні, вырабы для дому, адзенне, сярод якога былі нават вясельныя сукенкі.

Чаму ўдзельнічаць у такіх падзеях важна і прыемна, распавяла прадстаўніца Krasner Brand Марыя:
– Мне падаецца, гэта такі агульны беларускі дух і вельмі прыемна, што мы збіраемся ў адной прасторы разам і можам адно аднаго падтрымаць і паразмаўляць. Таму што ў вялікім горадзе ты адчуваеш сябе адасоблена, а вось на такім мерапрыемстве, прынамсі ў мяне такое пачуццё, што я вярнулася дадому.
Імпрэза ладзілася цягам дня ў цэнтры горада. “З нашай падзеі шмат людзей сыходзіла са святочнымі падарункамі для сяброў і родных”, – дадалі арганізатары мерапрыемства.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:













Беларускае Радыё Рацыя






