BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў з’езд партыі БХД

10 лютага ў Варшаве прайшоў з’езд партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі за мяжой. Удзельнікаў і гасцей было каля 50 чалавек. Пачаўся з’езд з гімна “Магутны Божа” і малітвы.

З вітальнымі словамі выступілі арганізатары з’езда і госці, сярод якіх былі прадстаўнікі беларускіх партый і Эверт Босма – прадстаўнік пратэстанцкай партыі Нідэрландаў.

На з’ездзе былі вырашаны шматлікія пытанні, кажа сябра Управы партыі Сяргей Верамеенка:

– Галоўнай задачай нашага з’езду было пацвердзіць аднаўленне працы нашай партыі ўжо за мяжой. Аргкамітэту больш не існуе. Мы працягваем нашу партыйную дзейнасць менавіта, як партыя прызнаная Еўрапейскай народнай партыяй, як партыя інтэграваная ў дэмакратычны працэс сярод іншых нам розных. Мы спадзяёмся, што гэта наша сённяшняя сустрэча дасць нам новую энергію, новы штуршок для таго, каб дзейнічаць далей.

Поўны матэрыял у далучаным гукавым файле:

Закончыўся з’езд завяршальным словам сустаршыні партыі Георгія Дзмітрука, у якім былі акрэслены праграмныя палажэнні партыі БХД, і агульным здымкам дэлегатаў і гасцей.

Беларускае Радыё Рацыя