BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве правялі акцыю памяці Вадзіма Храсько

У Варшаве ля беларускай амбасады беларусы зладзілі акцыю пратэсту, прысвечаную смерці за кратамі Вадзіма Храсько. Нагадаем, 50-гадовы палітвязень памёр ад пнеўманіі ў калоніі, ён быў асуджаны на 3 гады за данаты.

На мерапрыемствы ў сталіцы Польшчы з прамовамі выступілі лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык  і прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”  Дзмітрый Салаўёў. Беларусы трымалі ў руках партрэты загінулага, а на завяршэнне паставілі знічкі.

“Мы ладзілі гэтую акцыю вельмі хутка”, – зазначыў у размове з нашай карэспандэнткай Вячаслаў Сіўчык:

–  Мы даведаліся пра чарговую трагічную навіну з Беларусі пра тое, што ў ноч з 8 на 9 студзеня забілі яшчэ аднаго палітычнага вязня Вадзіма Храсько. Таму я вельмі ўдзячны кожнаму, хто прыйшоў да лукашэнкаўскай амбасады, хто пратэставаў супраць тэрору і рэпрэсій у Беларусі, хто ўшанаваў памяць палітвязня, героя Беларусі, якія загінуў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

“Гэтыя дзве даты вельмі важныя для ўсёй нашай нацыі, бо гэта – пачатак беларускага нацыяльна-вызваленчага руху”, – дадаў Вячаслаў Сіўчык.

Беларускае Радыё Рацыя