BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прэзентавалі кнігу “Беларусь у НАТА” (абноўлена)

Прэзентацыя кнігі калектыўнага розуму «Беларусь у НАТА» выклікала шмат пытанняў да прысутных суаўтараў і разваг пасля прэзентацыі. Было відаць, што пачутае расхвалявала ўдзельнікаў прэзентацыі.

Старэйшую частку аўдыторыі ад таго, што іх мары  пра НАТА і Еўразвяз для Беларусі так і не былі здзейснены, гаворыць лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў  Сіўчык:

–  Што тычыцца самога   лозунга “Беларусь у НАТА”, то ўпершыню на менскіх вуліцах ён быў падняты яшчэ актывістамі “Маладога фронту” ў далёкім 1997 годзе.

Зміцер Бандарэнка:

–  У пэўнай ступені Пуцін блефуе, і Лукашэнка таксама. Усё можа скончыцца вельмі-вельмі хутка і можа год-два.

Яўген Дудкін, БХД:

– Пакуль не будзе ў Беларусі адноўленыя канстытуцыйны лад і свабода, размовы пра ўваход у НАТА мы не зможам сказаць, што яны будуць закончаныя.

Паводле палітолага Анатоля Котава, галоўны вораг Беларусі – гэта Расея. І ўдзел Беларусі ў НАТА стане тым парасонам, які абароніць беларусаў ад дакучлівага ўсходняга суседа. Многія з прысутных на прэзентацыі палічылі кнігу «Беларусь у НАТА» крыху запозненай, але пагадзіліся, што яна патрэбна для беларускага грамадства.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

***

Адбылася прэзентацыя кнігі групы аўтараў з розных краін “Беларусь у НАТА”, суаўтарам і рэдактарам якой з’яўляецца вядомы палітык Андрэй Саннікаў. Суаўтары з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, ЗША, Вугоршчыны, Украіны аб’яднаны галоўнай думкай: толькі тады будзе Еўропа ў бяспецы, калі Беларусь увойдзе ў Еўразвяз і стане сябрам НАТА, гаворыць Андрэй Саннікаў:

– Мы павінны зараз дамовіцца паміж сабой, асноўныя лідары думак, што Беларусь павінна быць у НАТА. Калі мы пачнём разважаць пра гэта, то мы пачнём абмяркоўваць і практычныя захады. Я не бачу ніякага іншага шляху, каб сапраўды забяспечыць незалежнасць Беларусі акрамя нашага сяброўства ў НАТА. Калі сённяшнія крытэрыі НАТА браць, то нам будзе прасцей уступіць, чым Украіне.

Ва ўдзельнікаў прэзентацыі было шмат пытанняў і да іншых суаўтараў кнігі “Беларусь у НАТА” – расейска-амерыканскага гісторыка Юрыя Фяльшцінскага і былога міністра нацыянальнай абароны Польшчы Януша Анышкевіча. Доўжылася прэзентацыя амаль тры гадзіны. У канцы для прысутных быў прыемны бонус – усе жадаючыя атрымалі ў падарунак кнігі “Беларусь у НАТА” з аўтографамі суаўтараў і “Мая гісторыя” – аўтабіяграфічны аповед Андрэя Саннікава.

Беларускае Радыё Рацыя