Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні прэзентавала новы беларускі каляндар.

У ім усе даты ўмоўна падзеленыя на 6 катэгорый. Працягвае прадстаўнік АПК Павел Баркоўскі.
– Мы для сябе вызначылі шэсць такіх катэгорый, першая – гэта, зразумела, даты дзяржаўных святаў, тое, што адзначаецца найбольш. Потым гэта рэлігійныя дні – памятныя даты, потым дні памяці, якія звязаныя хутчэй з днямі жалобы і памяці пра нейкія трагічныя падзеі гісторыі. Дні беларускай ідэнтычнасці, таго, што нас лучыць, тое, што робіць нас беларусамі. Дні культуры традыцыйнай, тое, што прыйшло да нас ад продкаў. І нарэшце тое, што нас яднае з усім астатнім светам, – гэта міжнародныя дні і памятныя даты.
Прэзентацыя календара адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі. У тэматычнай дыскусіі прынялі ўдзел Вячаслаў Барок, Алесь Плотка, Ірына Сідорская ды іншыя.
Азнаёміцца з календаром можна ў сацыяльных сетках Прадстаўніцтва АПК па нацыянальным адраджэнні. А ў перспектыве, магчыма, каляндар з’явіцца і ў фізічным выглядзе.
Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя






