BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прэзентуюць эратычна-музычную чытку п’есы “Шчаслівы муж”

У Варшаве прэзентуюць эратычна-музычную чытку п’есы Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”.

Чаму беларускія тэатральныя дзеячы гэтым разам вырашылі засяродзіцца на лёгкім жанры, у размове з нашай карэспандэнткай Марынай Савіцкай патлумачылі акторка Вольга Каралёнак і рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк:

–  Увогуле ў нашым тэатры, у нашым мастацтве не хапае лёгкіх забаўляльных рэчаў для дарослых менавіта эратычнага кшталту, меладраматычнага, камічнага. У нас большасць спектакляў маюць палітычны характар, яны больш сур’ёзныя. А хочацца чагосьці несур’ёзнага. Хочацца не толькі есці такую правільную страву, а хочацца і пірожнае.

Пра агульны і сучасны стан беларускай тэатральнай культуры, стасункі з паплечнікамі, міжнародны досвед і пастаноўкі для дзяцей Вольга Каралёнак і Васіль Дранько-Майсюк распавядуць у праграме “Мы бачым”. Запрашаем сёння адразу пасля нашага эфіру.  18.10 паводле беларускага часу, 16.10 – польскі час.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя