У Варшаве 6 і 7 верасня пройдзе беларускі Арт Маркет.

“Ён адбудзецца на новай пляцоўцы, але мы запрашаем усіх!” – адзначылі арганізатаркі падзеі Марыя Кашапава і Любоў Шыбаршына:
-Наш першы маркет гэтай восені. Адкрыццё восеньска-зімовага сезону.
-Набыць можна будзе вырабы нашых беларускіх майстроў. Можна будзе знайсці біжутэрыю, свечкі, дэкор для дому, розныя рэчы з беларускай сімволікай. Таксама адзенне.
Адрас новай пляцоўкі – Nowy Świat 1. Падзея будзе ладзіцца з 11 да 17 гадзін. Уваход вольны.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






