BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі Art Market пройдзе ў Варшаве

Беларускі Art Market, прысвечаны Калядам, пройдзе ў Варшаве 21 і 22 снежня.

“Мы рыхтуем сапраўды вялікую і цікавую падзею”, – распавяла нашаму радыё суарганізатарка мерапрыемства Любоў Шыбаршына.

-У мінулым годзе ў нас быў толькі адзін дзень, і мы зразумелі, што на Новы год гэтага недастаткова. У нас будуць вельмі розныя майстры, вельмі шмат будзе і кандытарскіх вырабаў, і мяса будзе ў тым ліку, можна будзе купіць і прысмакі, і падарункі. Вельмі вас чакаем! Мяркуем, што гэтыя два дні будзем працаваць нават не з 11, а з 10 раніцы.

“У нас заўсёды шмат наведвальнікаў на такіх падзеях, таму мы і вырашылі павялічыць час”, – патлумачыла Любоў Шыбаршына.

Падзея пройдзе на пляцоўцы Scena Chmielna.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя