BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе фэст нямога кіно, арганізаваны беларусамі

Кінакрытык Ірэна Кацяловіч паведаміла, што 14 жніўня ў Варшаве пачнецца фэст «Нямая ліхаманка»: «Чатыры чацвяргі з нямымі фільмамі пад адкрытым небам у суправаджэнні жывой музыкі, напісанай кампазітарамі з Польшчы і Беларусі”.

Фота: facebook.com/solant.a

Будзе прадэманстраваны і фільм Алега Фрэйліха «Прастытутка», зняты на кінастудыі «Белдзяржкіно» ў 1926-м годзе. Жывую музыку падчас паказу нямых стужак будуць выконваць польскія музыкі Дар’юш Пшыбыльскі, Аляксандра Хмялеўска, Філіп Спорняк і беларускія — Вольга Падгайская і Five-Storey Ensemble. Фінансавым спонсарам фестывалю выступіў Мацей Радзівіл. Фестываль будзе праходзіць у двары Музею Вольнай Беларусі ў Варшаве.