У Варшаве пройдзе фестываль “VARUŠNIAK Kupalle Ludzi”, які сумясціць электронную музыку з беларускімі традыцыямі.

“Гэта будзе ноч музыкі, агню, рытуалаў для людзей і ад людзей для каранёў, рытму і свабоды”, – распавядае суарганізарка імпрэзы, стваральніца і музыка гурта ŠUMA Марына Руся Шукюрава:
– Так, як фестываль называецца “VARUŠNIAK Kupalle Ludzi”, то мы жартам называем яго ВКЛ. VARUŠNIAK адбудзецца з максімальным удзелам людзей – маладыя артысты, мастакі, без вялікіх запрошаных зорак. Гэта будзе беларуская тусоўка, для беларусаў, для гасцей беларусаў, я ведаю, што і палякі, і ўкраінцы ходзяць, хоць не вялікімі групамі, але з вялікім захапленнем. Да нас прыйдуць прадстаўнікі шоў-бізнесу менавіта электроннай музыкі і электронных і этнічных фестываляў.
Імпрэза будзе ладзіцца 28 чэрвеня ў клубе klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A). Пачатак ў 18:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя