Што будзе чакаць удзельнікаў IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету? Як вядома, 23–25 траўня ў Варшаве адбудзецца галоўная падзея для беларускай дыяспары. Арганізатары абнавілі праграму: з’явіліся падрабязнасці пра сайд-івэнты 23 траўня і асноўны дзень 24 траўня.

З дэталямі можна пазнаёміцца на сайце https://tsikhanouskaya.org. У першы дзень запланаваныя:
➖ круглы стол пра культурную дыпламатыю;
➖ прэзентацыя даклада пра ўдзел рэжыму ў вайне ва Украіне;
➖ размова пра фінансаванне культурных ініцыятываў;
➖ сустрэча з Народнымі амбасадамі.
Усе гэтыя падзеі адкрытыя для ўсіх ахвочых — рэгістрацыя непатрэбная. У асноўны дзень, 24 траўня адбудзецца адкрыццё Канферэнцыі з удзелам Святланы Ціханоўскай, праца ў групах, майстар-класы, фандрайзінг-сесія і размова з палітыкамі.