BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе канцэрт беларускага гурта Nocne Ptaki

У Варшаве адбудзецца канцэрт-прэзентацыя беларускага гурта Nocne Ptaki. Калектыў спявае на польскай мове, змешваючы розныя жанры.

“Мы рыхтуем сапраўды цікавую імпрэзу”, – распавяла вакалістка бэнду Вольга Шніп.

-У першую чаргу гэта будзе прэзентацыя нашага дэбютнага кліпа з класнай камандай. Гэта будзе відэа-лайв, дзе будзе жывы гук, крыху іншае гучанне, чым у аўдыё, то бок гэта песня “Мgła”. І плюс яшчэ такім бонусам будзе невялічкі канцэрцік ад нас з гуртом Nocne Ptaki.

Падзея адбудзецца 19 сакавіка на пляцоўцы Karma Crew  (Aleja 3 Maja, 16). Пачатак у 19:30.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя