У гэтую суботу, 21-га верасня, у Варшаве пройдзе канцэрт беларускіх музыкаў: CzesLove & Leo, Dr. Vovhu і Thousand Hands. “На нашай падзеі чакаецца шмат сюрпрызаў”, – падзяліўся суарганізатар і выступоўца імпрэзы CzesLove.
Ён распавёў, як складаўся лайн-ап міні-фэсту:
– Першае, што нам прыйшло ў галаву – гэта запрасіць майго старога сябра Уладзіміра Малюкова Dr. Vovhu. Пачне гэты канцэрт сваёй гадзіннай эксперыментальнай праграмай. Наступны ўдзельнік гэтага канцэрту – гэта Павел Лабурдаў псеўданім Thousand Hands. Ён будзе граць на нейкіх перкусійных інструментах, на ім будзе апрануты VR шлем, а ў руках будуць адмысловыя пэндзлі. Ён будзе граць і ў рэальным часе маляваць тое, што ён адчувае.
Падзея адбудзецца ў клубе Skład butelek (11 listopada 22). Пачатак а 19:30.
Беларускае Радыё Рацыя