BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе Маўклівы марш медыкаў

Страшная трагедыя разыгралася ў Кракаве. Падчас прыёму хворых на вачах пацыенткі быў забіты лекар. Забіў яго былы пацыент, служачы пенітэнцыярнай сістэмы.

І гэты страшны і трагічны выпадак не адзінкавы, гаворыць лекарка з Беларусі Вікторыя Галёнка, якая працуе ў Польшчы 15 гадоў:

-Гэта выпадак, які з’яўляецца нейкай заканамернасцю. Пару месяцаў таму быў забіты медыцынскі выратавальнік, пасля была збітая медсястра. Выглядае гэта, на жаль, заканамернасцю, вынікам нейкіх паступовых зменаў у грамадстве.

Водгукам на трагедыю стане Маўклівы марш польскіх медыкаў у суботу 10 траўня. Але Вікторыя Галёнка лічыць, што марш трэба было б правесці ў рабочы дзень, эфект ад акцыі быў бы большы. А на выходных зараз людзі з’язджаюць у вандроўкі, на лецішчы, гарады пусцеюць.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя