У пятніцу, 21 лютага, у Варшаве пройдзе міні-фэст, прысвечаны Дню роднай мовы. Імпрэза пройдзе ў BackDoor Bar.

“На падзеі мы пакажам, наколькі разнастайнай можа быць беларуская мова”, – распавёў суарганізатар мерапрыемства Андрэй Манкевіч:
– Напачатку падавалася, што гэта мерапреымства будзе выглядаць крыху па-іншаму. Планавалася, што будзе больш людзей, якія будуць чытаць вершы. Хацелася неяк зрабіць больш разнастайна і развярнуць увагу людзей на тое, што беларуская мова можа быць вельмі разнастайная. Яна можа выкарыстоўвацца ў розных жанрах і быць пры гэтым утульная, прыемная, салодкая. Як захочаце, як заўгодна.
У імпрэзе возьмуць удзел гурты Chaču Mroić, паўтарычалавека, Алесь Лютыч (гурт :B:N:), Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.
Уваход на падзею вольны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Больш інфармацыі ў суполцы імпрэзы на Facebook: https://www.facebook.com/events/622378703514374
Беларускае Радыё Рацыя выступае інфармацыйным партнёрамі імпрэзы.
Беларускае Радыё Рацыя






