26 красавіка ў Варшаве пройдзе мітынг-рэквіем, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі.

“Наступствы той падзеі мы адчуваем і сёння”, – кажа суарганізатар акцыі Васіль Плешкуноў.
– Ужо амаль 40 гадоў прайшло з той трагедыі, але ў нас ідуць і ідуць адгалоскі. Тыя ж анкалагічныя захворванні. І плюс, што ёсць прапанова ад расейцаў пабудаваць яшчэ адну брудную бомбу, то бок яшчэ адну атамную электрастанцыю. А тое, што тыя атамныя электрастанцыі, якія пабудаваныя Расеяй, яны насамрэч з’яўляюцца бруднымі атамнымі бомбамі, то пра гэта ведаюць усе. Яны насамрэч будуюцца па тым самым праекце, па якім была пабудаваная Чарнобыльская АЭС.
Падзея адбудзецца на Плошчы каля Нацыянальнага Музея Тэхналогіі Варшавы (https://maps.app.goo.gl/BnLze2PqPjWfVKK38?g_st=atm ). Пачатак у 13:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя