BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе пасяджэнне Сойма Руху Салідарнасці

У суботу, 18 кастрычніка, у Варшаве пройдзе пасяджэнне Замежнага Сойма Руху Салідарнасці “Разам”. Тэма падзеі – рэпрэсіі супраць польскай меншасці і грамадзян Польшчы ў Беларусі як вынік кампаніі рэжыму Лукашэнкі.

Распавядае лідар аб’яднання Вячаслаў Сіўчык.

– Тыя, хто займаўся камуністычнымі рэпрэсіямі, ведаюць і пра хвалі, каторыя праводзіліся ў часы Сталіна, антыпольскія кампаніі. Яны былі вельмі магутныя. Гэта не адна кампанія. Усе ведаюць пра Катынь, таму што барацьба за праўду наконт Катыні – гэта была наогул агульнаеўрапейская барацьба, не толькі польская. Натуральна, што Польшча была на першым месцы, але ж гэта вельмі такая жахлівая прыкмета, што ў Беларусь вярнуліся сталінскія методыкі і часы.

Мяркуеццца, што на падзеі з дакладамі выступяць Зміцер Лупач і Władysław Boradyn. Падзея пройдзе ў Беларускім Доме ў Варшаве (Kryniczna, 6). Пачатак у 16:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя