Моладзевы Хаб (Беларуская прастора «Робім разам») на Канстытуцыі, 6 сардэчна запрашае на сустрэчу з вядомым блогерам-рэспубліканцам Сяргеем Любарскім у суботу, 12 красавіка, а 17 гадзіне.

Гаворыць кіраўнік Прасторы «Робім разам» Сяргей Бульба:
-Цікавы чалавек. Ён нарадзіўся ва Украіне, у Харкаве, але з 90-х гадоў жыве ў ЗША. То бок, чалавек цудоўна разумее адну краіну і другую. Ён вядомы як актыўны блогер, мае цікавую грамадскую пазіцыю, сваё разуменне багата якіх палітычных і стратэгічных працэсаў, якія адбываюцца зараз паміж нашымі краінамі. Таму запрашаем, не пашкадуеце.
Сяргей Любарскі шмат месяцаў знаходзіўся ва Украіне, каб на ўласныя вочы бачыць усе абставіны. Яму можна будзе задаць пытанні, якія хвалююць. Уваход вольны, але данаты вітаюцца.
Беларускае Радыё Рацыя






