BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе святочная імпрэза “Віка, Хросная і Калядныя цуды”

Беларуская тэатральная студыя “Купалінкі” зладзіць святочную імпрэзу “Віка, Хросная і Калядныя цуды”. Імпрэза пройдзе ў Варшаве ў нядзелю, 19-га студзеня.

Як запэўніла кіраўніца студыі Наталля Локіць, “госць падзеі атрымае шмат задавальнення ад імпрэзы”:

-Па-першае, пабачыць спектакль. Спектаклем нават складана назваць – гэта такая імпрэза. Таму што шмат там ёсць: і гульні з публікай, і танцы, і песні і так далей. Але мы яшчэ пашырым і ў нас будуць бліны, печыва, цукеркі, вольны мікрафон. Усё тое, дарэчы, што мы вельмі любім на Купалле. Пасля Калядаў пара ўжо рыхтавацца – мы ж “Купалінкі”!

Падзея пройдзе ў Беларускім доме. Пачатак імпрэзы – у 15:00. На мінулым тыдні студыя “Купалінкі” зладзіла аналагічную праграму і ў Музеі Вольнай Беларусі. Вечарына прайшла пры поўнай зале.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя