BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве пройдзе вечар памяці Вітольда Ашурка

Тры гады таму ў калоніі быў забіты палітык, беларус і шчыры патрыёт Вітольд Ашурак. У нядзелю, 26 траўня, адбудзецца вечарына ягонай памяці.

Дзякуючы штучнаму інтэлекту можна будзе пачуць ліст Вітольда, зачытаны ягоным голасам, таксама прагучаць яго рэтраспектыўныя грамадска-палітычныя каментары за розныя гады.

На вечарыне ўпершыню за межамі Беларусі выступіць лідскі бард, сябра Вітольда Сяргей Чарняк. Пад час вечарыны памяці адкрыецца першая фотавыстава з партрэтамі Вітольда.

Завершыць вечарыну выступ Аляксандра Дзянісава («Дзецюкі»).

Дата: 26 траўня (нядзеля). Час: 17.00. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

Арганізатары